17 лістапада, у трэці чацвер месяца штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам праводзіцца адзіны дзень здароўя “Сусветны дзень не курэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”. З гэтай нагоды ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”прайшла сустрэча з валеолагам з ДУ“Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Натальяй Іванаўнай. Спецыяліст праінфармавала ўдзельнікаў аб прафілактыцы захворванняў, у першую чаргу, анкалагічных, прычынах звязаных з тытунекурэннем, распавяла аб згубных наступствах спажывання тытуню і ўздзеянні тытунёвага дыму, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.