Працягваецца падарожжа франтавога лекторыя “Старонкі кніжныя адкрыем, каб дзень сённяшні вымераць днём вайны” па аддаленых вёсках Дзятлаўскага раёна. 16 мая чытачы бібліятэкі-бібліобуса вёсак Руда–Яварская, Гута, Капці, Скрундзі, Чарлёнка, Падвялікае, і 17 мая жыхары вёсак Каменка, Апаліна-Басіна, Ятвезь, Агароднікі, Жыбарты, Разважжа, Русакі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Помнім. Ганарымся”. Таксама была прапанавана падборка твораў класікаў літаратуры і сучасных аўтараў аб Вялікай Айчыннай вайне.




