14 мая па маршруце №5 бібліятэкі–бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў папраўчай установе “Папраўчая калонія –пасяленне №26” у рамках франтавога лекторыя “Старонкі кніжныя адкрыем, каб дзень сённяшні вымераць днём вайны” ладзілася тэматычная відэа–выстава “Экранізацыя літаратурных твораў аб Вялікай Айчыннай вайне”. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з творамі рускіх і замежных аўтараў і праглядзець трэйлеры да фільмаў.



