В семейном кругу мы с вами растём,
Основа основ – родительский дом.
В семейном кругу все корни твои,
И в жизнь ты входил из семьи.
У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прайшла літаратурная вандроўка “По литературному морю всей семьёй”. Мерапрыемства наведалі дзеці мясцовай школы з бібліятэкарам Майсейчык Таццянай Аляксандраўнай. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай – прагляд “Чытаеш ты, чытаю я, чытае ўся мая сям’я”. Затым дзеці чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсе на лепшага знатака літаратурных твораў.


