Да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло сямейнае свята “Твое величество – Семья”. Гаворка вялася аб тым, што сям’я — найважнейшая каштоўнасць у жыцці, крыніца натхнення і ціхая гавань, дзе табе заўсёды рады. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што у слове “сям’я” шмат павучальных загадак і адкрыццяў. Паўдзельнічалі ў конкурсе “Народная мудрасць гаворыць”, намалявалі сваю сям’ю, пазнаёміліся з выставай – прызывам “Чытаем усёй сям’ёй”, працавала фотазона “Семья – остров счастья”.
Настаяцель Храма Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій павіншаваў з Міжнародным днём сям’і, і падкрэсліў, што сям’я для праваслаўнага хрысціяніна – малая царква. У сям’і выхоўваецца будучае пакаленне, навучаецца любові і веры, цярпенню і клопату, дараванню і самаахвяраванню. Усё, што дзеці атрымліваюць у сям’і, яны прыўносяць у дарослае жыццё.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.