Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі” 29 красавіка ладзіла акцыю “Імёны ветэранаў загарэліся зоркамі”. У ёй прынялі ўдзел вучні Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Яны аддалі даніну памяці загінуўшым землякам у час Вялікай Айчыннай вайны, выразаўшы чырвоныя зорачкі з іх імёнамі і прымацаваўшы на выставе.



