1 мая ў горадзе Дзятлаве ладзіўся парад прафесій, прымеркаваны да Дня працы. У парадзе прыняла ўдзел і Дзятлаўская раённая бібліятэка. Свята прадоўжыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару. На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй ушаноўваць перадавікоў вытворчасці. На раённую Дошку гонару занесена бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны Цюленіна Людміла Мікалаеўна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.