Да Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўнік аматарскага аб’яднання «Чамучкі» арганізавала для сваіх выхаванцаў гістарычную экспедыцыю «Твае героі, Дзятлаўшчына — творцы Перамогі». Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб ваенным ліхалецці на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, пазнаёмілі завочна з нашымі ветэранамі. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Марына Лапушка правяла акцыю «Сцяна падзякі». Напярэдадні сустрэчы яна падрыхтавала рознакаляровыя далонькі і дзеці каля партрэтаў ветэранаў размясцілі падзяку: за мірнае неба, за шчаслівае дзяцінства, за Перамогу і г.д.





