Жыві, шукай,
усё рабі, як след.
Каб на радзіме,
твой свяціўся след.
                                                                                            С.Грахоўскі

 

У рамках Года гістарычнай памяці і краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю” філіял ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну – знаёмства “Каб след застаўся на зямлі: чалавек, жыццё, праца”. Малая радзіма – край нашых продкаў і край людзей працоўнай славы,  якія за працоўныя дасягненні і паказчыкі ў працы  былі адзначаны  ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнамі і  медалямі. Сярод іх свінарка з вёскі Страла Анастасія Фёдараўна Бакшук, якая за шматгадовую, добрасумленную працу і высокія паказчыкі адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу. Дар’я Сямёнаўна Юргілевіч (дзявочае Гурская) з вёскі Малыя  Крагліпрацавала звеннявой ільнаводнага звяна,даяркай,паляводам.За працоўныя дасягненні ў 1966 г. ўзнагароджана ордэнам Леніна і залатым медалём ВДНГ. Трактарыст – машыніст Міхаіл Аляксандравія Кучынскі з вёскі Жукоўшчына ў 1970 г. узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Яго аднавяскоўцы Гнаінскі Баляслаў Іосіфавіч за самаадданую працу ў 1976 і 1984 гадах атрымаў 2 ордэны Працонага Чырвонага Сцягу.За адказнае станаўленне да працы, высокія вытворчыя дасягненні ў галіне раслінаводства ў 1976 і 1988 гадах указамі Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР Іосіф Іосіфавіч Візгір быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы 2-й  і 3-й ступеняў. Болей падрабязна хочацца расказаць пра трактарыста – машыніста  Міхаіла Канстанцінавіча Шыдла з вёскі Погіры. Сваю першую ўзнагароду – Ганаровую грамату ЛКСМБ — атрымаў у далёкім 1975-м годзе. Ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені ўзнагародзілі  ў 1986 г., а ў 2019 годзе яго імя занесена ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Паміж гэтымі падзеямі – больш за 40 гадоў… Ордэн Знак Пашаны ў 1984 г. быў уручаны і старшыні калгаса “1 Мая” Васілю Ігнатавічу Сцяпура. Многія з ордэнаносцаў  ужо пайшлі з жыцця, але  жыве памяць  пра руплівых працаўнікоў былой мясцовай гаспадаркі  “1Мая”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.