20 лістапада на бібліятэчна – бібліяграфічны ўрок «Карыстанне электронным каталогам» у Наваельнянскую гарпасялковую бібліятэку – цэнтр зносін і інфармацыі былі запрошаны вучні 9-га класа. Бібліятэкар распавядала, як правільна карыстацца электронным каталогам, простым і пашыраным. Электронны каталог — гэта інфармацыйная сістэма, якая утрымлівае звесткі пра бібліяграфічную інфармацыю фонда бібліятэкі.

