20 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў Дзень права “Закон паважаць і разумець”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў дзіцяці. У праграму дня ўвайшлі:
- Выстава “Права на дзяцінства”;
- Урок прававой адукаванасці “Правовая неотложка”;
- Віртуальнае падарожжа “Па лабірынтам права”.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-6 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” са сваімі класнымі кіраўнікамі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, здзейсніла падарожжа па артыкулах Канвенцыі правоў дзіцяці, правяла гульню-віктарыну “Ведай свае правы”, гульню “Казачная віктарына”, паглядзелі відыяролік “Правы дзіцяці”.
Таксама пазнаёміліся з дзіцячым прававым сайтам і здзейснілі віртуальнае падарожжа “Па лабірынтам права”.





