Пажылым людзям важна заўсёды чымсьці займацца, развівацца, мець стасункі, заводзіць новыя знаёмствы, шукаць захапленні і хобі, інтарэсы.
Для людзей сталага ўзросту 19 лістапада Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб падрыхтавала кніжную выставу «Свет вашых захапленняў». Была экспанавана літаратура, разнастайная тэматыка якой зацікавіла людзей з рознымі захапленнямі: пячныя работы, плеценыя вырабы; для тых, хто любіць майстраваць з драўніны, па рамонту і абнаўленні мэблі, сталярная справа. Гаспадыням: для тых, хто вяжа, вышывае, шые адзенне і проста любіць смачна гатаваць. Кожны для сябе знайшоў нешта блізкае і цікавае для душы.




