Да вялікага праваслаўнага свята Хрышчэнне Гасподне ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылася сустрэча са свяшчэнна служыцелям, настаяцелям Накрышскай Барыса-Глебскай царквы айцом Мікалаем “Крещение пришло – святую воду принесло”. Бібліятэкар Алена Апанасік рассказала пра свята Хрышчэнне Гасподня, а айцец Мікалай цікава паведаў, як у водах ракі Іардан здзейсніў таінства Іаан Хрысціцель. Праведнік заклікаў людзей да пакаяння і змываў вадою грахі. Прыйшоў на бераг свяшчэннай ракі і Ісус Хрыстос. У час таінства на Збавіцеля сышоў Святы Дух у выглядзе голуба. Як піша Евангелле, нябесны голас сказаў: “Гэты чалавек — Сын Госпада, які нясе свету Яго Волю”. Тамму гэта свята яшчэ называюць Богаяўленнем і звязваюць з вадой – асвяшчэннем у храмах і акунаннем у купелі. Напрыканцы мерапрыемстваў гэты дзень наведвальнікі змаглі асвяціць ваду.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.