24 студзеня ладзілася дыскусійная платформа “Беларусь будущего” ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Форум быў скіраваны на далучэнне моладзі да дэпутацка-парламенцкай дзейнасці, развіццё прававой і палітычнай культуры падрастаючага пакалення, азнаямленне з асаблівасцямі электаральнай кампаніі — 2024.
Разумеючы важнасць правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы ў моладзевым асяроддзі, на тэму выбарчых працэсаў з маладымі жыхарамі Дзятлаўшчыны паразмаўлялі эксперты — старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя Тыць, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
З імі сустракаліся члены вучнёўскага моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў на чале з каардынатарам Ірынай Мішчанка і члены парламента з ліку працоўнай моладзі. Другая частка форуму была прысвечана адказам экспертаў на пытанні моладзі.






