27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэта дата нагадвае ўсяму чалавецтву аб жахлівых злачынствах фашысцкай Германіі — масавых забойствах. Халакост застаўся ў мінулым, але сённяшняе пакаленне не павінна забываць трагічных падзей мінулага і несці эстафету памяці. Таму напярэдадні гэтай даты ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў гістарычны час “Эхо Холокоста” для вучняў 8-9 класаў “Гімназіі №1 г. Дзятлава”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста. Расказалі аб шматлікіх ахвярах фашызму, аб жорсткім знішчэнні яўрэйскага народа. Шэсць мільёнаў яўрэяў — расстраляных, задушаных у газавых камерах, спаленых у печах крэматорыяў. Не пакінулі абыякавымі школьнікаў і відэафільмы “Асвенцым”, “Вязні канцлагераў”. Мерапрыемства суправаджалася выставай “Свечка памяці ахвярам Халакосту”. На якой былі прадстаўлены кнігі аб вялікай трагедыі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — масавай гібелі мірнага насельніцтва ў лагерах смерці. Гэтага нельга забываць, таму галоўнай мэтай мерапрыемства было данесці навучэнцам, што сёння мы абавязаны не толькі памятаць пра мінулае, але і выразна ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць міжнацыянальная розніца.






