26 студзеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Тайны заснежанага лесу”. Бібліятэкар расказала, як задоўга да зімы жывёлы і птушкі рыхтуюцца да яе.Мамакова Соня, Калнацкі Яўдакім, Самусева Агата зрабілі невялікія паведамленні пра зімовыя прыгоды мышэй — палёвак, кароткавухай вадзяной крысы і вавёркі. Лес абагачае людзей духоўна, натхняе пісьменнікаў і мастакоў на тое, каб перадаць нам фантастычную прыгажосць прыроды.
Праглядзелі відыяролікі пра жыхароў зімовага лесу і зрабілі вывад, што назіральны, дапытлівы,  удумлівы чалавек адкрые для сябе  свет, поўны дзівосных адкрыццяў, а бяздушны, эгаістычны — убачыць у лесе толькі дрэвы.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.