Адзін з самых чаканых святаў ва ўсім свеце – Новы год. Напярэдадні свята супрацоўнікі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для чытачоў бібліобуса, падрыхтавалі касцюміраванае віншаванне «Мароз Іванавіч і іншыя». Не абышлося і без сімвалаў новага года — Дзеда Мароза і Снягуркі, якія павіншавалі ўсіх чытачоў з надыходзячым новым годам, пажадалі здароўя, шчасця і выканання ўсіх жаданняў. Чытачы былі прыемна ўражаны такой незвычайнай сустрэчай,  ў адказ на душэўныя віншаванні.  Таксама шчыра пажадалі ўсім прысутным здароўя і дабрабыту ў надыходзячым годзе і падзякавалі за тое, што стварылі выдатны святочны настрой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.