«Морозная ночь походила на сказку, смотрела звезда Рождества» пад такой назвай у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Рамонак». Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі, як святкавалі Новы год і Каляды ў дамах, дзе праходзіла іх дзяцінства, якія сямейныя традыцыі захаваліся, як святы праходзяць цяпер. Бібліятэкар расказала аб гісторычных крыніцах праваслаўнага свята, аб калядных традыцыях забавах: калядкі, святах, варажбе.

