Да Дня пажылых людзей 1 кастрычніка Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры сумесна з ДУК “Гезгалаўскі Дом культуры” арганізавалі вечар адпачынку “Мудрасць жыцця, маладосць душы”. Мерапрыемства праходзіла ва ўмовах цяплыні і ўтульнасці. Для гасцей гучалі словы віншавання і песні. Свята прынясло шмат цяпла і радасці, а таксама добры настрой. Быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Дзеля вашага здароўя”.






