4 кастрычніка ў раённай бібліятэцы для старэйшых класаў адбыўся Дзень права «Я маю права на …». Увазе аўдыторыі прадставілі кніжна-ілюстраваную выставу «Ты маеш права», прававы дыялог «Правы свае ведай, абавязкі не забывай», хвіліна права «Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека», літаратурна-прававая гульня «Свет маіх правоў». Мэтай гэтага мерапрыемства было фарміраванне прававой культуры ў падлеткаў праз азнаямленне з асноўнымі правамі і свабодамі чалавека, абагульненне пачатковых прававых ведаў у непаўналетніх.



