На свете добрых слов живёт немало,
Но всех добрее и нежней одно:
Из двух слогов простое слово «мама»,
И нету слов роднее, чем оно.
Мама! Самае цудоўнае слова на зямлі. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, і яно гучыць на ўсіх мовах свету аднолькава пяшчотна. Гэта значыць тое, што ўсе людзі шануюць і любяць маці. У многіх краінах адзначаецца Дзень маці. Гэта і не дзіўна, бо для кожнага чалавека мама з’яўляецца самым галоўным чалавекам у жыцці. Людзі віншуюць сваіх мам, дораць падарункі, ладзяць для іх свята.
У рамках Тыдня маці работнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі арганізавалі фотавыставу “Моя мама и я – неразлучные друзья». Маленькія чытачы прынеслі фотаздымкі, дзе яны са сваімі мамамі, а дарослыя – з дзецьмі.




