8 кастрычніка Дзятлаўшчыну наведала дэлегацыя Вышэйшай школы менеджменту “Арк” з горада Нэўшатэля Швейцарскай Канфедэрацыі.
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці гасцей запрасілі на міні-экскурсіі па выставах установаў культуры. Дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіла бібліятэчную пляцоўку “На бібліятэчнай хвалі”. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вольга Бойка засяродзіла ўвагу на гісторыі развіцця бібліятэчнай справы, на сённяшніх праектах і праграмах бібліятэк, удзеле ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах.







