Пачынаючы з мая 2019 па май 2020 года ў 118 раёнах нашай краіны праходзяць акцыі па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і мерапрыемствы па ўзяццю зямлі з месцаў вайсковай славы і месцаў гібелі мірнага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны.
Па заканчэнні ўрачыста-памятных мерапрыемстваў у рэгіёнах, капсулы з зямлёй з пазначаных населеных пунктаў будуць дастаўлены верталётам у Мінск для закладкі ў нішы крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.
24 кастрычніка Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у першым этапе патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!” па ўзяццю зямлі з месцаў пахавання воінаў і месцаў гібелі мірнага насельніцтва. На плошчы ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан пасёлка прайшоў міні-мітынг і ўзяцце зямлі з яе. Затым забор зямлі быў узяты з магілы воінаў Чырвонай арміі, якія памерлі ад ран у Казлоўшчынскай бальніцы ў чэрвені-ліпені 1941 года.









