26 кастрычніка ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця ладзілася гутарка “Калейдаскоп сямейных традыцый”. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Здравушка” жартавалі, расказвалі цікавыя гісторыі з сямейнага жыцця. Адным словам сумаваць не было калі.


