У рамках бібліятэчнага праекта «Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы» 30 кастрычніка ў раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны агляд па творчасці Міхаіла Лермантава «Пад парусам надзеі і мары». Ўдзельнікі даведаліся пра жыццё паэта, дзе нарадзіўся, хто былі яго бацькі, як ён рос, дзе вучыўся. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вольга Бойка паведаміла які верш прынёс вядомасць, прызнанне і ўсенародную славу. Прагучалі знакамітыя вершы ў выкананні загадчыка «Смерць паэта», «Каўказ» і іншыя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.