Да Дня Перамогі ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе была ладзілася кніжная выстава “Нам жыць і помніць”. Кнігі, якія прадстаўлены на ёй расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны з самага яе пачатку і да апошніх дзён, пра яе герояў і бессмяротны подзвіг нашага народа.
У гэты святочны дзень вучні ДУА “Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы” сталі ўдзельнікамі абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”, раённай акцыі “Чытаем вершы пра вайну”. Дзеці чыталі вершы Алеся Корнева, Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, урыўкі з твораў Васіля Быкава. Несумненна, дзяцінства – самы прыгожы час у жыцці кожнага пакалення.



