6 мая Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у бібліямарафоне патрыятычных мерапрыемстваў «У кніжнай памяці імгненні вайны». Для дзятлаўчан і гасцей города работнікі ўстановы ладзілі дзіцячую інтэрактыўную пляцоўку «Планета дзяцінства», дзе былі прадстаўлены настольныя і забаўляльныя гульні, цікавыя інтэлектуальныя віктарыны. Для падлеткаў працавала творчая пляцоўка. Юнакі і дзяўчаты змаглі паспытаць свае веды ў бліц-конкурсе «Мы аб вайне вершамі гаворым». Артыстычныя здольнасці і ўменне захапіць увагу гледачоў – асноўныя крытэрыі, па якіх журы вызначала лепшых выканаўцаў паэтычных радкоў. Акрамя гэтага, работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для аматараў літаратурнай творчасці выставу-памяць «Вайною спапялёныя гады», дзе да ўвагі чытачоў быў прадстаўлены агляд мастацкай і дакументальнай літаратуры ваенных і пасляваенных гадоў. Асаблівую ўвагу чытачоў прыцягнулі выданні сучасных аўтараў.








