Напярэдадні свята Перамогі хочацца з удзячнасцю ўспомніць імёны тых, хто выстаяў і перамог ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта моцныя духам людзі, якія сталі легендай нашай Бацькаўшчыны. Адным з сапраўдных патрыётаў роднай зямлі стаў Сцяпан Георгіевіч Кароль, генерал — лейтэнант авіяцыі, які нарадзіўся ў вёсцы Дварэц. Ніколі не выкрасліць з нашай памяці імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія мужна змагаліся за нашу шчаслівую будучыню. Пра гераічнае мінулае нашых землякоў расказвалася на патрыятычнай гадзіне «Нашы землякі – удзельнікі вайны», якая прайшла ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання.



