26 красавіка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання ладзілася мерапрыемства прымеркаваная да Дня Чарнобыльскай трагедыі. Удзельнікі мерапрыемства «Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць» успомнілі тыя трагічныя падзеі, калі ў ноч на 26 красавіка 1986 года адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа за ўвесь час існавання чалавечай цывілізацыі – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Чарнобыль стаў урокам для ўсяго чалавецтва, прымусіў сур’ёзна пераглядзець патрабаванні да надзейнасці і бяспекі ядзернай энергетыкі. І вядома, абавязаны заўсёды памятаць пра тых людзей, якія сумленна і мужна выканалі свой абавязак. Многія з іх ахвяравалі ўласным жыццём, дзеля жыцця іншых. Пра Чарнобыль трэба памятаць заўсёды!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.