26 красавіка ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Сонейка». Паэтычная гадзіна «Рэха Чарнобыля» было прысвечана Дню чарнобыльскай трагедыі. Бібліятэкар паведала дзецям пра падзеі той аварыі. Дзеці пачыталі вершы пранізаныя крыўдай і смуткам.



