11 ліпеня ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы — клуб  арганізавана летняя пляцоўка “Пачытаем, пагуляем, адпачнём – час з карысцю правядзем”. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі скарагаворкі. Для дзяцей старэйшага ўзросту была прыгатавана гульнёвая праграма. Прысутныя  пазнаёміліся з  выставай–настроем “Казачны ералаш”. Тут кожны знойшоў займальны занятак і сустрэўся з цікавай кнігай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.