“Востраў кнігалюбаў на планеце лета” – бібліятэчны бульвар пад такой назвай быў раскрыты ў парку каля Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна- мастацкай спадчыны, дзе на свежым паветры , у цяні дрэў прахожыя мелі магчымасць выбраць кнігу па любы густ, пазнаёміцца з новымі перыядычнымі выданнямі. Дзеці выбіралі кнігі для летняга праграмнага чытання і сумяшчалі чытанне з гульнёй.


