16 мая ў Наваельнянскай горпасялковай бібліятэцы- цэнтры зносін і інфармацыі прайшла гадзіна цікавых кніг «Пачытайце! Вам спадабаецца» да 55-годдзя з дня нараджэння Н.Батраковай. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта людзі сталага ўзросту, пазнаёміліся з біяграфіяй іх любімай пісьменніцы і абмяняліся меркаваннямі з нагоды твораў. Усім удзельнікам вельмі падабаюцца раманы нашай беларускай пісьменніцы.




