Да Дня сям’і  кіраўнік  аматарскага  аб’яднання «Чамучкі»  арганізавала для сваіх выхаванцаў гадзіну інфармацыі «Па старонках дзіцячай Бібліі». У час мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі напісання  гэтай вялікай кнігі, якая пісалася на працягу паўтара тысяч гадоў. Няма больш такой кнігі, да якой звярталіся б так  часта людзі  ў пошуках суцяшэння і маральнай апоры. Таксама наведвальнікі  аб’яднання прынялі  ўдзел ў віктарыне па старонках  Бібліі для дзяцей  «Цікавае з Бібліі». Напрыканцы  мерапрыемства для выхаванцаў дэманстраваўся  мульціплікацыйны  фільм «Ноеў каўчэг».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.