Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу — гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюду эпідэміі, напамін усім пра тое, што ніхто не застрахаваны ад трагедыі ВІЧ-інфекцыі, магчымасць паказаць усім рэальную блізкасць небяспекі і растлумачыць кожнаму , як гэтага пазбегнуць. 18 мая Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб заклікала ўсіх жадаючых на гадзіну карысных ведаў пад назвай «Выбяры жыццё». Адбыўся прагляд –азнаямленне з буклетам СПІДометр. Бібліятэкар адказала на інтарасуючыя пытанні па тэме.




