Шуми, шуми, зелёный лес!
Знаком мне шум твой величавый!
И твой покой, и блеск небес
над головой твоей кудрявой.
20 мая ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Шумі, шумі, зялёны лес!”. Мэтай мерапрыемства было навучыць дзяцей бачыць вакол сябе прыроду, назіраць за жыццём зялёнага свету, спевам птушак, пашырыць экалагічныя веды.
Дзеці чыталі вершы У.Кажэўнікава, А.Сяровай, С. Вікулава, І. Нікіціна, слухалі песні “Добрый лес”, “Лесная песенка”, паглядзелі кінафрагмент “Пажар у лесе”, слухалі запісы “Галасы лесу”.



