Ужо традыцыйным стала святкаванне ў Дзятлаве свята сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Дзятлаўская раённая бібліятэка таксама прыняла актыўны ўдзел у правядзенні свята. Для маленькіх жыхароў горада супрацоўнікамі бібліятэкі была створана інтэрактыўная пляцоўка «Дамавічок запрашае» з разнастайнымі настольнымі гульнямі. Спадзяемся на тое, што бібліятэкары здолелі стварыць для дзяцей горада добры настрой. Свята атрымалася на славу, а бібліятэка чакае свайго Чытача не толькі ў свята, але і кожны дзень.






