1 кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваюць людзей, без якіх не магчыма было б існаванне моладзі. Людзей, поўных  жыццёвага  вопыту і мудрасці, захавальнікаў ачага кожнага дома, на якіх  трымаецца  кожная сям’я – людзей элегантнага ўзросту, дарагіх кожнаму сэрцу бабуляў і дзядуляў. 2 кастрычніка супрацоўнікі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” арганізавалі святочную сустрэчу ў стылі рэтра “Перавядзём гадзіннікі  назад”. На сустрэчу былі запрошаны наведвальнікі  клуба “Нам гады не бяда” і чытачы бібліятэкі мудрага  ўзросту. Вядучыя мерапрыемства ўрачыста павіншавалі ўдзельнікаў са святам, з узростам мудрасці. Пажадаліім, каб гісторыя іх жыцця была напісана толькі яскравымі і радаснымі  краскамі, каб душа заставалася маладой і энэргічнай. Музычныя і паэтычныя віншаванні падарылі сталым людзям зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.Удзельнікі сустрэчы здзейснілі “падарожжа” у юнацкія гады, яны з задавальненнем прымалі ўдзел ў гульнях і конкурсах, якія для іх падрыхтавалі бібліятэкары. Радасць зносін розных пакаленняў дапамаглі ўпрыгожыць вольны час  прысутных. Сустрэча выдалася цёплай і шчырай.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.