Першага кастрычніка ў Міжнародны дзень сталага чалавека аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў віншаванні для сваіх чытачоў старэйшага ўзросту. Разам з паштоўкамі ў іх гонар гучалі словы пажаданняў і ўдзячнасці за іх набыты жыццёвы вопыт і мудрасць.


