11 ліпеня супрацоўнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была арганізавана гульнёвая праграма ў бібліятэчным двары “Планета дзяцінства”. На пляцоўцы дзеці прымалі ўдзел у цікавых гульнях і конкурах: “Эстафета таўсцякоў”, “Веліканы і гномы”, “Самы меткі”, “Пазнайка”. Для аматараў чытання падрыхтавана выстава кніг і перыядычных выданняў. Час праляцеў хутка і дзеці атрымалі зарад бодрага настрою.






