11 ліпеня на пляцоўцы каля Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры была арганізавана лаўнж–зона “Захапленне кнігай”. Пад гучанне ціхай павольнай музыкі хлопчыкі і дзяўчынкі маглі падысці і пацікавіцца кнігамі. У бібліятэцы пад парасонам “На прыроду і чытай” прадстаўляліся часопісы і кнігі для дзяцей рознага ўзросту.










