Зараз пара калядных святаў. Гэтыя дні здаўна лічыліся самымі доўга чаканымі, светлымі і радаснымі — бо ўсё, што адбываецца ў гэтую пару, дорыць нам надзею на цуд, напаўняе сэрца радасцю і любоўю.
14 студзеня ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” прайшлі калядныя сустрэчы “Праздники света и добра”. Бібліятэкар расказала пра святкаванне Каляд, успомнілі пра традыцыі і сімвалы гэтага зімовага свята — свечкі, як сімвал агню, цяпла, святла; ёлка — вечназялёны сімвал райскага дрэва, сімвал жыцця, які абараняе ачаг ад злых духаў і цемры.Таксама былі паказаны відэаролікі як сустракаюць Новы год і Ражство розныя краіны свету; пра тое, што такое Каляда і калядныя гулянні. Бібліятэкар загадвала “Загадкі на Калядкі”; правялі гульню “Варажба па кнізе”; “Жартоўныя прадказанні на ёлачцы”. Пасля госці падзяліліся сваімі ўспамінамі — распавялі пра тое, як яны варажылі ў маладосці. Гасцінныя гаспадары не забыліся і аб традыцыйным на Каляды святочным стале — чытачоў пачаставалі гарбатай з прысмакамі.




