18 студзеня адбылося першае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” у 2024 годзе. Прайшоў практыкум “Ваш навигатор в мире законов”. Бібліёграф пазнаёміла дзяцей з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “ЭТАЛОН-ONLINE”, якая прызначана для працы з эталонным банкам дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Разглядзелі галоўнае меню сайта, тэматычныя падборкі дакументаў па найбольш актуальных пытаннях. Даведаліся пра асноўныя функцыі, якія сістэма дазваляе выконваць. Папрактыкаваліся ў пошуку дакументаў, навучыліся яго захаваць і раздрукаваць.




