Скоро, скоро Новый Год,
Он торопиться, идёт!
Праздник мы встречаем, ёлку наряжаем,
Вешаем игрушки, шарики, хлопушки…
9 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чамучкі”, што працуе пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. У гэты раз дзеці наведалі навагоднюю майстэрню “Раз-сняжынка, два-сняжынка”. Яны з вялікім задавальненнем размалёўвалі навагоднія ўпрыгожванні, майстравалі дзеда Мароза. У канцы мерапрыемства прайшоў конкурс на лепшае каляровае ўпрыгожванне, дзе дастойныя атрымалі навагоднія граматы.





