3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. У гэты дзень прынята прыцягваць увагу да праблем інвалідаў, да абароны іх годнасці і правоў. Таму, 11 лістапада ў рамках гэтага дня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў цэнтра дзённага знаходжання  інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, прайшоў вечар сяброўства “З цяплом і ласкай да чалавека”. Вечар распачаўся са слоў падзякі ад імя дырэктара ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” Вольгі Васільеўны Бойка за цеснае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у мерапрыемствах аматарскага аб’яднання. У гэты дзень было не лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спачування, але перш за ўсё дапамогі, увагі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу, адпачынак. Святлана Магера распавядала пра дабрыню, удзельнікі чыталі вершы аб гэтым дзіўным пачуцці, якое збліжае людзей. Усе разам яшчэ раз успомнілі  добрыя словы, з задавальненнем прымалі актыўны удзел у конкурсах: «Отгадай, что это за вещь»,  «Золотая середина», з запалам станцавалі пад вясёлую музыку.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.