Для аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» 11 красавіка супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі свята вясны «Сінічкін дзень». Свята было прысвечаны ўсім птушкам, якія застаюцца на зімоўку ў нашых краях: сініцам, шчаглам, снягірам, сойкам і многім іншым. Увазе аўдыторыі прадставілі пытанні і загадкі, вясёлыя відэаролікі пра птушак. Разнастаіла сустрэчу калектыўная праца па тэматычным заданні «Птушачка сінічка». Дзецям было прапанавана намаляваць сінічак, выразаць і павесіць іх на вясновае дрэва ў сваім двары.




