11 красавіка ў рамках раённага тэматычнага праекта «75 дзён да Перамогі» у Войневіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ладзілася акцыя «Зорка памяці». Аддаючы даніну павагі вялікаму подзвігу, гераізму і самаахвярнасці лепшых сыноў Айчыны, навучэнцы сабраліся ў бібліятэцы , каб успомніць імёны тых, хто падарыў ім светлую будучыню.



