20 мая аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у святкаванні сямейнага раённага свята “Зецельскі фэст”. Да Году міру і стварэння ладзілася інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка “Сямʼя — гэта мы” і конкурсная праграма “У крузе сямʼі”. Госці “беларускай хаткі” маглі зрабіць памятнае фота, дакрануцца да побыту беларусаў, адказаць на пытанні літаратурнай віктарыны, разгадаць беларускія загадкі і проста займальна і цікава правесці час.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.