23 мая адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага абʼяднання “Любазнайка” з вучнямі 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Рашчупкінай Вольгай Аляксееўнай. Для іх ладзіўся экалагічны квэст “Загадкі Дзеда Прыродаведа”. У рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з літаратурай па прыродазнаўству, дзе можна знайсці цікавую і карысную інфармацыю і з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь. Падчас экалагічнага квэсту дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі экалагічныя загадкі, з вялікім задавальненнем збіралі пазлы, пазнаёміліся з незнаёмымі словамі. Асабліва ім спадабалася гульня ў следапытаў. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства паабяцалі беражліва адносіцца да прыроды і акружаючага асяроддзя.







