24 мая аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень адчыненых дзвярэй “В храме знаний и добра”. У бібліятэку завіталі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Ванчук Святланай Іванаўнай. Спачатку для іх ладзілася экскурсія-знаёмства “В храме знаний и добра” перад летнімі канікуламі, падчас якой дзеці пазнаёміліся з кніжным фондам, як правільна адшукаць патрэбную кнігу, правіламі карыстання бібліятэкай. Адбылася гульня-падарожжа “Падарожжа ў свет славянскай пісьменнасці” (да 1160-годдзя ўзнікнення славянскай пісьменнасці і культуры, Святых Кірылы і Мяфодзія). На фоне прэзентацыі “Первая печатная книга” дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа, падчас якога пазнаёміліся з гісторыяй доўгага і цяжкага шляху да пісьменнасці, з Святымі Кірылам і Мяфодзіем, якія стварылі алфавіт і за гэта былі прылічаны да ліку Святых. Была прапанавана тэматычная выстава “Откуда азбука пришла”.
У рамках Дня адчыненых дзвярэй, бібліятэчнага праекта па прававым выхаванні “Закон і права” адбыўся ток-тэйбл “Грамадзянскае права” з удзельнікамі падлеткавага аматарскага абʼяднання па прававым выхаванні “Прававы лабірынт” — з вучнямі 11“Б” класа ДУА “Сярэняя школа №3 г. Дзятлава” і з вучнямі 10 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Падчас мерапрыемства ішла размова аб грамадзянскіх правах падлеткаў, даведаліся аб сваіх правах і абавязках, адказвалі на розныя пытанні, якія ўзнікалі на працягу мерапрыемства.




